18 красавiка 2024, Чацвер, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназавец з Мар'інай Горкі забівае ў Данбасе ўкраінцаў ды беларусаў

145

Журналістам удалося звязацца з беларускім спецназаўцам, які ваюе на баку баевікоў у Данбасе.

У снежні ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім маладзён у форме распавёў, як ён адправіўся з Беларусі ваяваць на баку баевікоў.

«Дзякуючы досведу, які мне даў мой камандзір, старшы лейтэнант Уладзімір Карачун (служыў я ў 5-й брыгадзе спецыяльнага прызначэння горада Мар'іна Горка - не хаваю)», - заявіў тады хлопец.

«Наша Нiва» знайшла гэтага спецназаўца і паразмаўляла з ім. Ягонае імя - Сяргей. Яму 23 гады. Ваюе ў падраздзяленні Матарола (палявы камандзір ДНР Арсен Паўлаў). Надоечы ён ажаніўся ў Данецку з 18-гадовай Дар'яй. Змяшчаем частку інтэрв'ю:

 

- Ты служыў у Мар'інай Горцы. Хто-небудзь са спецназаўцаў з табой паехаў у Данецк? Беларусаў там шмат?

- Ты як КДБ. Ніхто са мной не паехаў - я адзін.

У нас толькі я і яшчэ адзін таварыш у службе: хто і што, не магу сказаць. А агулам беларусаў у ДНР адзінкі.

- З былымі калегамі падтрымліваеш кантакты? Як яны ставяцца да твайго ўчынку?

- Падтрымліваю сувязі.

Хтосьці кажа: «паважаем, брат». А іншыя: «Быдла, хутчэй бы ты здох».

Што тут скажаш: дэградуюць прыдуркі - менш трэба ў інтэрнэце сядзець.

 

- Ведаеш, што КДБ адсочвае тых, хто ваюе ва Украіне? Да тваіх родных звярталіся?

- Я ў курсе, але не звярталіся.

Бацькі не ведалі, што я паехаў. Даведаліся толькі ў лістападзе. І што ўжо зробіш, калі я тут.

- Але разумееш, што ў Беларусі цябе могуць арыштаваць за найміцтва?

- Ведаю і разумею. «Бацька» зменіць законы. У будучыні, вось паглядзіш.

- Думаеш вяртацца?

- Не-а.

- Грамадзянства расейскае даюць?

- Ніхто нічога не дае. І тым больш расейскае - ДНР яшчэ можа і можна зрабіць, але не расейскае.

- У цябе раны былі?

- Так, 3 раны (дзве кулявыя і адная асколкавая) і 4 кантузіі. І цяпер я паранены - на лістку непрацаздольнасці. Падчас штурму новага тэрмінала ў аэрапорце параніла дзён 10 таму [размова была 28 студзеня].

- Ведаеш, што беларусы ваююць і на баку ўкраінцаў? Сутыкаўся з імі?

- Ведаю, і вельмі шмат такога падоння там. Так, сустракаўся, але больш яны ні з кім не сустрэнуцца, га-га-га.

- Забілі?

- Не важна.

 

- На форме ў цябе ўзнагароды. За што?

- Баявыя.

- А больш канкрэтна?

- Баявыя - гэтага мала?

- Іншы беларус, які ваяваў на баку ДНР, сказаў, што грошы атрымлівае за службу.

- Ну калі ён атрымлівае, то сцяг яму ў рукі. Адкуль тут грошы? Ніхто нічога не атрымлівае.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках