16 красавiка 2024, aўторак, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шандаровіч: Пуціна альбо «возьмуць за жабры», альбо ён памрэ ў Крамлі

19
Шандаровіч: Пуціна альбо «возьмуць за жабры», альбо ён памрэ ў Крамлі

У прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў выніку яго агрэсіі застаўся небагаты выбар - трапіць у турму ці спрабаваць застацца ва ўладзе.

Такое меркаванне выказаў расейскі пісьменнік Віктар Шандаровіч у інтэрв'ю "Эху Москвы".

"Мы выходзім, мы ўпалі, выпалі з еўрапейскай цывілізацыі, прычым не выпалі, а выкінулі сябе самі адтуль, сваімі рукамі, дзеяннямі адміністрацыі. Адміністрацыю зразумець можна: адміністрацыі выйсця няма. Пуцін павінен альбо зрабіць сабе, так бы мовіць, харакіры або сысці ў адстаўку ў мяккім варыянце, альбо працягваць рабіць тое, што ён робіць", - мяркуе ён.

"Толькі на пастаянным шантажы, на гэтым бразганні ядзернай зброяй, на гэтым гнёце-паблажках-гандлі ён мае нейкія палітычныя шанцы. Усё астатняе ён прайграў, намёртва прайграў, канчаткова. Яму зваротнай дарогі няма, яму з улады дарогі няма: ён ідзе у турму адразу з улады - гэта ён ведае, таму ад улады не адмовіцца.

Таму інтарэсы расейскай адміністрацыі заключаюцца ў тым, каб прадаўжаць гэтую гульню, вядомую нам у стасунках пракуратуры з бізнэсам, улады з бізнэсам: уціск-паблажкі-гандаль - вось гэтым цяпер займаецца Пуцін. Не ў першы раз, ён ужо амаль год гэтым займаецца, хутка год, як гэта ўсё (агрэсія супраць Украіны - рэд.) пачалося. І вось год: уціску-паслабленняў-гандалю. Прыставілі нож да горла, - потым за тое, каб прыняць нож ад горла, што-небудзь атрымалі: ці прабачэнне папярэдняга граху, увесь час пагроза новага, новай эскалацыі, за якую даруюць старую... Аб Крыме ніхто не ўспамінае. У Пуціна і ягонай каманды ўжо няма ніякай іншай стратэгіі, гэтая - адзіная. А для Расеі гэта, зразумела, катастрофа", - апісаў цяперашнія агрэсіўныя дзеянні Расеі Шандаровіч.

"У гэтай мутнай вадзе нейкі час можна існаваць, але гэтая бязвыйгрышная партыя для Расеі. Для Пуціна - чорт яго ведае, можа - ну так, у яго выйсця няма. Яго альбо возьмуць за жабры, альбо ён паспее памерці ў Крамлі - ніякага трэцяга варыянту. Для яго сітуацыя сапраўды бязвыхадная. Але 140 мільёнаў чалавек у яго ў закладніках мінімум, яшчэ суседнія дзяржавы", - рэзюмаваў пісьменнік.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках