28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У штабе АТА зняпраўдзілі інфармацыю пра «кацёл» у Дэбальцэва

10

Інфармацыя аб утварэнні «катла» ў Дэбальцэва не адпавядае рэчаіснасці.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» паведаміў прэс-афіцэр АТА Леанід Мацюхін.

«Сітуацыя ў зоне АТА і далей застаецца складанай. Пачынаючы з 18:00 учорашняга вечара, у кірунку Дэбальцэва з мінамётаў тэрарысты двойчы абстралялі Чарнухіна, чатыры разы Дэбальцэва, а таксама Папасную. З РСЗА «Град» 5 разоў было абстралянае Дэбальцэва. З артылерыі , мінамётаў, а таксама процітанкавых кіраваных ракет у кірунку Дэбальцэва бандыты чатыры разы вялі агонь па Крымскаму, Шчасцю, Альховаму. З БМ-21 «Град» абстралялі Шчасце», - паведаміў Мацюхін.

Ён падкрэсліў, што інфармацыя аб утварэнні «катла» ў Дэбальцэва не адпавядае рэчаіснасці.

«Наконт таго, што распаўсюджваецца ўсюды інфармацыя аб тым, што Дэбальцэва ў «катле», - я толькі што меў размову з нашымі афіцэрамі, гэтая інфармацыя з'яўляецца непраўдзівай», - паведаміў ён.

Раней у расейскіх СМІ з'явілася інфармацыя аб акружэнні блізу 10 тыс. байцоў ВСУ ў Дэбальцэва. Паведамлялася, што «кіраўнік» самаабвешчанай «ДНР» Аляксандр Захарчанка нібыта заклікаў іх здаць зброю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках