19 красавiка 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Беларускія матывы на Тыдні высокай моды ў Парыжы

11

Дызайнеры новай калекцыі Valentino натхняліся любоўю і творчасцю Марка Шагала.

Дызайнеры маркі Марыя Грацыя Кіуры (Maria Grazia Chiuri) і П'ер Паола Пікіолі (Pier Paolo Piccioli) стваралі новую калекцыю, думаючы пра каханне. Яны чэрпалі натхненне з творчасці "непапраўных рамантыкаў": вобразы з'явіліся пад уплывам шэкспіраўскіх цытат, фрагментаў "Інфэрна" Дантэ, і карцін Марка Шагала, піша tut.by.

Шагал, у прыватнасці, захапіў дызайнераў. Марыя Грацыя і П'ер Паола наведалі выставу мастака ў Мілане. "У яго было неверагоднае жыццё, вельмі цяжкае, але ён змог захаваць сваё аптымістычнае бачанне свету", - сказаў Пікіолі.

Да містычнай пяшчоты Шагала дызайнеры дадалі багацце італьянскага Рэнесансу, атрымаўшы выразныя вобразы з ільнянымі сарафанамі і доўгімі сарочкамі, багата ўпрыгожанымі вышытымі ўручную арнаментамі і кветкамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках