20 красавiка 2024, Субота, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд адмовіў Логвінаву

6
Вярхоўны суд адмовіў Логвінаву

Выдавец падаваў скаргу на пастанову Міністэрства інфармацыі аб адмове ў рэгістрацыі ў якасці распаўсюдніка друкаванай прадукцыі.

Выдавец Ігар Логвінаў сёння абскардзіў у Вярхоўным судзе пастанову Міністэрства інфармацыі, якое адмовіла яму ў выдачы ліцэнзіі на распаўсюд друкаванай прадукцыі.

Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі, такім чынам выдавец не атрымае права распаўсюджваць друкаваную прадукцыю, паведамляе «Радыё Свабода».

Акрамя таго, ён вымушаны заплаціць блізу мільярда рублёў штрафу за распаўсюд кніг без ліцэнзіі.

Нагадаем, культавы інтэлектуальны адрас беларускай сталіцы апынуўся пад пагрозай знікнення ў снежні 2014 года. Пазапланавая падатковая праверка прыйшла ў краму «Логвінаў» напачатку месяца. Памяшканне апячаталі, а дакументацыю канфіскавалі для праверкі. Пасля праверкі кнігарню адкрылі. Але вынеслі суровае пакаранне за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі. Паводле вынікаў праверкі кнігарню аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў - такая сума продажаў кніг за год. Спаганяць гэтыя грошы будуць праз суд.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках