25 красавiка 2024, Чацвер, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуліганы ў электрычцы Менск-Стоўбцы выкінулі ў акно 20 сядзенняў

28
Хуліганы ў электрычцы Менск-Стоўбцы выкінулі ў акно 20 сядзенняў

Нецвярозыя хлопцы падчас паездкі ў электрацягніку Менск-Стоўбцы выкінулі ў акно больш за 20 сядзенняў.

Супрацоўнікі міліцыі Менскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце затрымалі за хуліганства двух маладзёнаў. Падчас паездкі ў электрацягніку, які рухаўся маршрутам Менск-Стоўбцы, нецвярозым таварышам вельмі не спадабаліся месцы для сядзення. Прычым не спадабаліся настолькі, што яны пачалі вырываць з мацаванняў мяккія часткі канструкцый і выкідваць іх у акно. Такім чынам было пашкоджана больш за 20 пасажырскіх сядзенняў. Агульная шкода ацэненая ў 15 млн рублёў, піша БелТА.

19-гадовы затрыманы, беспрацоўны жыхар Менскага раёна, раней судзімы за крадзяжы. Ягоны 21-гадовы таварыш працуе слесарам на адным з прадпрыемстваў у горадзе Дзяржынску Менскай вобласці. Маладзёны патлумачылі свае паводзіны алкагольным ап'яненнем.

Паводле факту хуліганскіх дзеянняў праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках