25 красавiка 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы пацвердзіла гатоўнасць прадаваць зброю Украіне

15
МЗС Польшчы пацвердзіла гатоўнасць прадаваць зброю Украіне

Польшча гатовая прадаваць зброю Украіне, але Кіеў павінен сам вызначыць, ці ёсць у ягоным бюджэце на гэта грошы.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына, паведамляе Gazeta Wyborcza.

"Мы адкрытыя для гэтага. Гэта пытанне бізнэсу", - сказаў польскі дыпламат, дадаўшы, што Украіна мае суверэннае права купляць зброю ў іншых краінах.

З ягоных слоў, застаецца пытаннем, ці гатовы Кіеў пачаць закупку польскага ці ўсякага іншага замежнага ўзбраення праз складанае фінансавае становішча краіны. Таксама Схетына папрасіў не разглядаць ягоныя словы, як пачатак працэсу продажу зброі ва Украіну, піша zn.ua.

Учора віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Томаш Сімоняк заявіў, што "няма ніякіх перашкод" для продажу прадукцыі польскай абароннай прамысловасці Украіне. А ўкраінскі амбасадар Андрэй Дзяшчыца ў эфіры радыё RMF сказаў, што ва Украіны, на самай справе, хапае ўласнай зброі.

"Калі шчыра, у нас ёсць свая зброя, але, думаю, што пра пытанне закупкі ўзбраення павінны гаварыць людзі, якія разбіраюцца ў гэтым. Гэта экспэрты з міністэрства абароны. Такія кансультацыі працягваюцца", - распавёў украінскі дыпламат.

Пры гэтым ён дадаў, што Расея распачала вайну. І Украіна сёння абараняе не толькі сябе, але і ўсю Еўропу. Таму ёй патрэбная, перш за ўсё, палітычная і дыпламатычная падтрымка. Учора таксама польскі генерал прапанаваў перадаць Украіне танкі. Пра гэта ў эфіры радыё Zet сказаў былы камандуючы сухапутных войскаў Польшчы генерал Вальдэмар Скрыпчак. З ягоных слоў, у Польшчы ёсць лішнія танкі, якія можна перадаць Украіне.

Раней паведамлялася, што Польшча і Францыя гатовыя даць Украіне найноўшае ўзбраенне. Пра гэта ў эфіры тэлеканала заявіў генерал войска Украіны Мікалай Маламуж.

Акрамя таго, Літва перадала ўкраінскаму войску элементы ўзбраення, аб якіх прасіла ўкраінская старана. "Гэта вайсковыя сродкі, як прыгожа назваў іх прэзідэнт Парашэнка - элементы ўзбраенняў, то бок тое, што трэба ўзброеным сілам Украіны", - распавёў літоўскі міністр абароны Юозас Алекас.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках