20 красавiка 2024, Субота, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рагачове працаўнікі ДАІ 20 разоў стралялі па Suzuki

22
У Рагачове працаўнікі ДАІ 20 разоў стралялі па Suzuki

Усё пачыналася з патрабавання супрацоўнікаў падраздзялення «Страла», якія патрулявалі тэрыторыю Рагачоўскага раёна, спыніцца.

Кіроўца Suzuki Baleno праігнараваў каманду і павялічыў хуткасць. Прыйшлося страляць. Пра падзеі 18 студзеня распавядае газета «Свабоднае слова» са спасылкай на старэйшага дзяржаўтаінспектар Васіля Ключнікава.

А 22:40 на вуліцы Кірава ў Рагачове супрацоўнікі «Стралы» паспрабавалі спыніць для праверкі дакументаў 30-гадовага мясцовага жыхара. Калі той ірвануў наперад, адправіліся ў пагоню. На неаднаразовыя патрабаванні спыніцца кіроўца не рэагаваў. Незважаючы на складаныя ўмовы надвор'я, парушальнік ехаў даволі хутка і небяспечна. Пераслед адбываўся на двух патрульных аўтамабілях.

Калі стала зразумела, што парушальнік не мае намеру спыняцца, міліцыянты зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, а затым пачалі страляць па колах. Кіроўца працягваў ціснуць на газ. Супрацоўнікам «Стралы» ўдалося прастрэліць два колы. Аўто спынілася ў раёне возера Святое.

Кіроўца не спяшаўся выходзіць з аўтамабіля. Супраціўляўся, калі яго спрабавалі выцягнуць. Відавочна быў п'яны. Пасведчання кіроўцы не меў.

Высветлілася, што на рахунку затрыманага 26 парушэнняў па лініі ДАІ, прычым 3 разы ён трапіўся за стырном у стане алкагольнага ап'янення, за што быў пазбаўлены пасведчання.

Парушальнік затрыманы, аўтамабіль адпраўлены на штрафстаянку.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках