16 красавiка 2024, aўторак, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы навучыліся вызначаць узровень сямейнага шчасця

2
Навукоўцы навучыліся вызначаць узровень сямейнага шчасця

Названыя два галоўныя пытанні для вызначэння ўзроўню сямейнага шчасця.

Напэўна, усе сямейныя пары рана ці позна праходзяць праз разнастайныя канфлікты і сваркі. Аднак амерыканскія навукоўцы вызначылі, як з дапамогай двух простых пытанняў, зададзеных мужу і жонцы, можна выявіць ступень шчасця чалавека ў шлюбе, піша siteua.org.

Навукоўцы з Універсітэта Вірджыніі ў ЗША звярнуліся да вельмі даўняга сацыялагічнага апытання, праведзенага яшчэ ў 1980-я, у якім удзельнічалі 4242 сямейных пары. Муж і жонка павінны былі адказаць на два пытанні. Першае гучала так: наколькі шчаслівыя вы цяпер у шлюбе, і не былі б вы больш шчаслівыя без сям'і? Затым трэба было адказаць на другое пытанне: як, на вашу думку, на першае пытанне адкажа ваша палоўка? Навукоўцам стала цікава, як склалася сямейнае жыццё ўдзельнікаў апытання, і наколькі гэта супадала з правільнасцю адказаў.

Толькі 40,9% апытаных правільна ацанілі ступень сямейнага шчасця сваіх мужа і жонкі. Выявілася, што людзі, якія пераацэньваць задавальненне свайго партнёра ад сямейнага жыцця, з большай верагоднасцю рабіліся самотнымі праз 6 гадоў. Характэрна, што ўдзельнікі апытання, якія меркавалі, што па-за шлюбам яны былі б не менш шчаслівыя, чым у шлюбе, пасля таксама развяліся.

Гэта значыць, і пераацэнка сямейнага шчасця свайго мужа, і недаацэнка свайго шчасця вядуць да разводу. Толькі менш за палову тых, хто правільна ацаніў настрой свайго партнёра, пасля атрымлівалі па-сапраўднаму шчаслівую сям'ю. Цікава, што жанчыны часцей думалі, што іх мужчынам было б горш, калі б яны не мелі жонак, а мужчыны, наадварот, меркавалі, што па-за шлюбам іх жонкі стануць больш шчаслівымі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках