23 красавiка 2024, aўторак, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Barclays прагназуе падзенне коштаў нафты ў другім квартале да $40

6
Barclays прагназуе падзенне коштаў нафты ў другім квартале да $40

Barclays Capital панізіў прагноз сярэдняга кошту нафты ў 2015 годзе з $72 да $44 за барэль.

Аб гэтым паведамляецца ў аглядзе «Інвестбанка», пішуць «Ведамасці».

Больш за тое, цяпер аналітыкі Barclays Capital чакаюць, што ў II квартале гэтага года нафтавыя катыроўкі могуць абрынуцца да $40 за барэль.

Аднаўлення коштаў нафты экспэрты чакаюць не раней 2016 года, калі, як яны мяркуюць, у сярэднім за год нафта будзе каштаваць каля $60 за барэль.

Сакавіцкія ф'ючэрсы нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures да сярэдзіны дня падаражэлі на $0,51 (1,04%) - да $49,64 за барэль, паведамляе Bloomberg.

Кошт ф'ючэрса нафты WTI на сакавік на электронных таргах Нью-Ёркскай таварнай біржы (NYMEX) павялічыўся да гэтага часу на $0,55 (1,24%) - да $45,08 за барэль.

З пачатку студзеня Brent патаннела на 13%, WTI - на 15%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках