25 красавiка 2024, Чацвер, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Гаазе вынес канчатковы прысуд аб Срэбраніцы

3
Суд у Гаазе вынес канчатковы прысуд аб Срэбраніцы

Міжнародны трыбунал што да былой Югаславіі пакінуў у дзеянні прысуд пецярым абвінавачваным у арганізацыі разні ў Срэбраніцы.

На працягу трох дзён у ліпені 1995 года ў баснійскім горадзе было забіта амаль 8000 баснійскіх мужчын ва ўзросце ад 13 да 77 гадоў. Гэта падзея была названая самым крывавым злачынствам, якія адбыліся ў Еўропе з часоў Халакоста, паведамляе BBC.

Пяцёра абвінавачаных у гэтым злачынстве падалі апеляцыю пасля вынесенага ім у 2010 годзе абвінаваўчага прысуду. Яны былі высокапастаўленымі вайсковымі чынамі ў войску баснійскіх сербаў. Двое з іх - Вуядзін Паповіч і Любіша Бяяра - былі ў ліку тых, хто быў прызнаны судом вінаватымі ў генацыдзе і прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Некаторыя з іх служылі пад непасрэдным кіраўніцтвам камандзіра баснійскіх сербаў Раткі Младзіча. Ён таксама абвінавачваецца ў генацыдзе і ў цяперашні момант знаходзіцца пад трыбуналам у Гаазе.

Абвінавачаныя

Вуядзін Паповіч

Прасіў суд прызнаць яго невінаватым паводле ўсіх абвінавачванняў. Прызнаны вінаватым у генацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасці, парушэнні законаў вайны ў чэрвені 2010 года і асуджаны да пажыццёвага зняволення.

Любіша Бяяра

Прасіў суд прызнаць яго невінаватым паводле ўсіх абвінавачванняў. Прызнаны вінаватым у генацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасці, парушэнні законаў вайны і прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Драга Нікаліч

Прасіў суд прызнаць яго невінаватым паводле ўсіх абвінавачванняў. Прызнаны вінаватым у дапамаганні і падбухторванні да генацыду, злачынствах супраць чалавечнасці, парушэнні законаў вайны і асуджаны на 35 гадоў турэмнага зняволення.

Радзівое Мілеціч

Прасіў суд прызнаць яго невінаватым паводле ўсіх абвінавачванняў. Прызнаны вінаватым у злачынствах супраць чалавецтва і асуджаны на 19 гадоў турэмнага зняволення

Вінка Пандурэвіч

Прасіў суд прызнаць яго невінаватым паводле ўсіх абвінавачванняў. Прызнаны вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці, парушэнні законаў вайны і асуджаны на 13 гадоў турэмнага зняволення.

Адвакаты абвінавачаных сцвярджалі, што мела месца судовая памылка, таксама былі фактычныя памылкі ў першапачатковым абвінавачванні. Акрамя таго, яны сцвярджалі, што адзін з абвінавачаных быў уцягнуты ва ўгоду аб прызнанні віны і даваў ілжывыя сведчанні ў дачыненні да астатніх абвінавачаных.

Суд зняпраўдзіў сцвярджэнні абароны і пакінуў у дзеянні ўсе прысуды і толькі скараціў тэрмін зняволення Радзівое Мілеціча з 19 гадоў да 18.

Міжнародны трыбунал што да былой Югаславіі быў створаны для вядзення працэсу ў абарону ахвяр вайсковых злачынстваў, злачынстваў супраць чалавечнасці і генацыду, учыненых падчас войнаў у Югаславіі ў 1991-2001 гадах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках