20 красавiка 2024, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх чыноўнікаў замацавалі за рынкамі збыту

27
Беларускіх чыноўнікаў замацавалі за рынкамі збыту

Урад Беларусі замацаваў высокапастаўленых дзяржслужачых за краінамі і рэгіёнамі свету з мэтай нарошчвання аб'ёмаў экспарту.

Адпаведнае рашэнне замацаванае ў пастанове Савета міністраў №34.

Згодна з пастановай прэм'ер-міністру Андрэю Кабякову даручана праводзіць агульную каардынацыю ў прасоўванні экспарту ў Расею і СНД, паведамляе БелаПАН.

Першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі вызначаны адказным за экспарт у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза.

Былы прэм'ер-міністр, старшыня «савета рэспублікі» Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч будзе адказваць за экспарт у Індыю, Бангладэш, Туркменістан і Новасібірскую вобласць РФ.

Старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка вызначаны адказным за экспарт у Камбоджу, В'етнам, Лаос, М'янму, Тайланд.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Павел Калавур будзе адказваць за экспарт у Эфіопію і Кенію.

Акрамя гэтага, экспартныя рынкі збыту беларускай прадукцыі размеркаваныя паміж беларускімі міністрамі, старшынямі аблвыканкамаў і канцэрнаў.

Варта адзначыць, што ў 2014 годзе дзяржорганы не змаглі выканаць прагнозныя параметры павелічэння экспарту беларускай прадукцыі.

Напрыклад, рост экспарту прадпрыемстваў Мінпрама прагназаваўся на ўзроўні 16-16,2%, а фактычна за студзень-лістапад ён знізіўся на 16,1%. Перад Мінсельгасхарчам ставілася задача павялічыць у 2014 годзе экспарт на 12,8-12,9%, тады як за студзень-лістапад гэты паказчык знізіўся на 4,5%.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках