19 красавiка 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цёплая зіма пабудзіла кляшчоў

11
Цёплая зіма пабудзіла кляшчоў

Праз цёплае надвор'е інсэкты пачалі прачынацца і «выходзіць на паляванне».

На днях 26-гадовага жыхара Гародні ўкусіў клешч. Хлопец гуляў у лесе ў Шчучынскім раёне, а пасля вяртання дадому выявіў след ад інсэкта.

У паліклініцы высветлілася, што яго ўкусіў клешч. выявілася, інсэкты хоць і ўпадаюць у спячку, але могуць праз цёплае надвор'е прачынацца і «выходзіць на паляванне».

«Такое бывае, калі ў лесе пры плюсавай тэмпературы паступова сыходзіць снег. Чым больш суровая зіма, тым больш верагоднасць, што кляшчы прачнуцца толькі да вясны», - тлумачыць энтамолаг Гарадзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Уласевіч.

У мінулым годзе кляшчы былі болей актыўныя, чым звычайна. Першы ўкус зарэгістраваны ў пачатку сакавіка (на месяц раней за звыклыя тэрміны), калі сабака прынёс паразіта на поўсці са шпацыру і той учапіўся ў гаспадыню, піша «Вечерний Гродно».

Калі вы прагульваеце сабаку ў лясным масіве, ветэрынары нават зімой раяць апрацоўваць поўсць жывёлы адмысловымі прэпаратамі, якія прадухіляюць укусы інсэктаў, або купляць ахоўныя нашыйнікі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках