20 красавiка 2024, Субота, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кейт Мідлтан назвалі ідэальнай жанчынай

6
Кейт Мідлтан назвалі ідэальнай жанчынай

Аўтары даследавання сабралі звесткі прыкладна ад 22 тыс. мужчын, каб скласці дасканалы жаночы вобраз.

У Вялікабрытаніі карыстальнікі сайта знаёмстваў назвалі Кейт Мідлтан ідэальнай жанчынай, піша The Daily Mail.

Аўтары даследавання сабралі звесткі прыкладна ад 22 тыс. мужчын, каб скласці дасканалы жаночы вобраз.

Улічваліся як знешнія прыкметы (колер валасоў, вачэй, фігура), так і ўнутраныя характарыстыкі, у тым ліку стаўленне да цыгарэт і алкаголю. Эксперты партала WhatsYourPrice прымалі да ўвагі і ўзровень адукацыі, піша gazeta.ru.

Выявілася, што брытанскія мужчыны лічаць ідэальнай стройную жанчыну з цёмнымі валасамі і зялёнымі вачыма, якая не паліць, часам выпівае ў кампаніі і мае вышэйшую адукацыю.

Як заяўляе газета, гэты вобраз практычна ідэальна супадае з герцагіняй кембрыджскай Кэтрын. Жонка прынца Уільяма – чарнявая, спартыўнага целаскладу, у яе карыя вочы, нагадвае выданне. Былая міс Мідлтан вучылася ва ўніверсітэце, не паліць, а выпіўшай яе бачаць рэдка.

"Даследаванне пацвярджае, што мужчыны зацікаўленыя як у інтэлекце і адукацыі жанчыны, так і ў яе фізічных якасцях", - заявіў прэс-сакратар партала.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках