18 красавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Меджліса: Мы стаім перад дзвярыма, за якімі 39-ты год ці Гаажскі трыбунал

5

Пуцін - гэта сучасны Гітлер.

Калі цяпер сусветная грамадскасць не аб'яднаецца і не спыніць агрэсію Расеі, то ў адказ атрымае новы 39-ты год, калі пачалася Другая сусветная вайна, а ўсе непажаданыя для пуцінскага рэжыму, адправяцца ў сібірскія лагеры. Такі прагноз агучыў кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай дэпартацыі крымскіх татараў акупацыйнымі ўладамі, паведамляе карэспандэнт «Нового Региона».

«Некалькі дзён таму свет адзначаў гадавіну Халакоста... Халакост, Галадамор і дэпартацыя народаў, іншыя катастрофы такога маштабу ў ХХ-тым стагоддзі пачыналіся ўсе з парушэнняў, на якія свет не рэагаваў, - сказаў Чубараў. - Не рэагавалі канкрэтныя краіны, канкрэтныя людзі, канкрэтныя лідары. Спачатку пагромы крам, потым крыштальная ноч, а потым печы і мільёны, мільёны ахвяр... Свет зноў коціцца да гэтага. Мы знаходзімся ў той момант, калі павінныя адчыніць дзверы, за якімі або 39-ты год з усімі вынікальнымі наступствамі для свету, або Гаагскі трыбунал. Тое, што мы ў выніку ўбачым за гэтымі дзвярыма, - залежыць ад усіх нас, ад Украіны, ад сусветнай грамадскасці. І толькі потым мы можам казаць пра тое, як абараніць правы людзей, якія жывуць у Крыме. Ва ўмовах акупацыйнай улады пра гэта казаць трэба, але спадзявацца на тое, што яна прыслухаецца - пустыя надзеі. Цяпер нам трэба казаць пра тое, як спыніць агрэсара».

Чубараў заявіў, што лічыць Пуціна сучасным Гітлерам, які не спыніцца на Крыме і Данбасе, у небяспецы і іншыя рэгіёны Украіны.

«Гэта не скончыцца на крымскіх татарах. Потым людзям прыйдзецца пакідаць Адэсу, Мікалаеў, Кіеў... Я не драматызую, там (у Расеі, - рэд.) няма разумнага сэнсу, - панаракаў лідар Меджліса. - Пуцін - гэта сучасны Гітлер і калі яго не спыніць ягонае ўласнае грамадства, то наступным крокам будзе будаўніцтва лагераў на бязмежных прасторах Сібіры. Туды адправяць усіх тых, хто будзе настроены супраць яго на падкантрольных яму тэрыторыях».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках