25 красавiка 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыкі Scorpions знялі фільм пра «цёмны бок» шоў-бізнэсу

У 2015 годзе гурт Scorpions адзначае 50-гадовы юбілей знаходжання на сцэне.

Каб адсвяткаваць гэтую дату асаблівым чынам, музыкі паабяцалі запісаць новы альбом, адправіцца ў тур і выпусціць дакументальны фільм Forever and a Day. Напярэдадні Scorpions апублікавалі трэйлер да гэтага фільма, піша БелаПАН.

Апошнія некалькі гадоў камера ішла за гуртом паўсюль: у Берліне, Мюнхене, Парыжы, Бангкоку, Лос-Анджэлесе і Маскве. У выніку рэжысёр Каця фон Гарніер сабрала гадзіны відэаматэрыялу, які змяшчае нават кадры з 70-х, размовы аб фанатах, грошах, поспехах і няўдачах.

«Раней ні адной камеры не дазвалялася падыходзіць да нас так блізка, як падчас здымак гэтага дакументальнага фільма. Ён адлюстроўвае не толькі гламур і рок-н-рол нашых жывых канцэртаў, але і прыўздымае заслону над цёмным бокам свету музычнай індустрыі - няўпэўненасцю ў сабе і канфліктам унутры асобы», - адзначыў саліст гурта Клаўс Майнэ.

«Гэта не толькі дакументальны фільм пра музыку, гэта нашмат болей. Карціна працуе на розных узроўнях і закранае сэрца. Хіба можна патрабаваць ад яе большага?»- дадаў гітарыст Рудольф Шэнкер.

10 чэрвеня ў межах тура да 50-годдзя гурта Scorpions выступяць на «Менск-Арэне».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках