23 красавiка 2024, aўторак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год у Беларусі рэабілітавалі 34 незаконна асуджаных

8
За год у Беларусі рэабілітавалі 34 незаконна асуджаных

Следчы камітэт Беларусі падрахаваў вынікі працы ў 2014 годзе.

Паводле звестак установы, зарэгістравана на 2,8% злачынстваў менш, чым у 2013 годзе. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта. «Падвысіўся ўзровень раскрытых злачынстваў. На 8,8% скарацілася колькасць крымінальных спраў, расследаванне якіх прыпыненае ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая павінная прыцягвацца ў якасці абвінавачанай», - гаворыцца ў паведамленні.

У мінулым годзе ўвайшлі ў законнае дзеянне судовыя пастановы, якія рэабілітуюць 34 асобы, што практычна ў дзесяць разоў меней, чым у 2011 годзе (333).

На стадыі дасудовага справаводства на рэабілітацыйных падставах у 2014 годзе спынены крымінальны пераслед у дачыненні да 18 асоб (2013 - 27, 2012 - 21, 2011 - 93).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках