19 красавiка 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечар памяці Алеся Адамовіча пройдзе ў Менску

Вечар памяці Алеся Адамовіча пройдзе ў Менску

31 студзеня ў Палацы мастацтва адбудзецца вечар памяці пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча.

Аб гэтым паведамляецца на сайце ПЭН-цэнтра.

У праграме вечара - прэзентацыя новых выданняў:

"Выбранае" Менск. Выдавецтва "Беларускі кнігазбор";

"Карнікі" Менск. Выдавецтва "Папуры". Ілюстрацыі Арлена Кашкурэвіча;

"Блакадная кніга" Санкт-Пецярбург. Выдавецтва "Лениздат";

"Khatyn"/"Хатынская аповесць" Лондан. Выдавецтва "Glagoslav Publicаtions".

Алесь Адамовіч нарадзіўся 3 верасня 1927 года, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар, чалец-карэспандэнт АН БССР, а таксама вядомы грамадскі дзеяч часоў перабудовы.

У 1989-1991 быў народным дэпутатам СССР ад Саюза кінематаграфістаў СССР, уваходзіў у Міжрэгіянальную дэпутацкую групу. Актыўна падтрымліваў стварэнне Беларускага Народнага Фронту. Быў сустаршынёй грамадскай рады гісторыка-асветнага таварыства "Мемарыял". У 1989-1992 - сустаршыня Міжнароднага фонду "Дапамога ахвярам Чарнобыля".

Менавіта Алесь Адамовіч напрыканцы 80-тых з горыччу назваў Беларусь "Вандэя перабудовы", чым выклікаў гнеў тагачасных камуністычных функцыянераў БССР.

Алесь Адамовіч памёр 26 студзеня 1994 года ў Маскве, дзе жыў апошнія гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках