25 красавiка 2024, Чацвер, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Чарапаўца сыграў у эфіры Lifenews украінскага прызыўніка

32

18-гадовы жыхар Чарапаўца Валагодскай вобласці РФ Мікіта Берлізаў у эфіры прапагандысцкага канала «Lifenews» сыграў ролю ўкраінскага прызыўніка, які нібыта не хоча ваяваць на Данбасе супраць сепаратыстаў.

Як паведамляе Украінская праўда, ні хлопец, ні тэлевядучы імаверна не ведалі, што прызыў у войска ва Украіне паводле новага заканадаўства пачынаецца з 20 гадоў.

«Улетку Мікіту прыйшла позва аб прызыве ў войска. На сямейнай нарадзе наважылі, што аб службе ў войску ва Украіне не можа быць і гаворкі. Цяпер малады чалавек пачаў новае жыццё ў Расеі ў статусе часовага перасяленца», - паведамляецца на сайце канала.

Пры гэтым, у расейскай сацыяльнай сетцы ёсць старонка Мікіты Берлізава, на якой паказана, што ён з'яўляецца жыхаром горада Чарапавец.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках