23 красавiка 2024, aўторак, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Добраахвотнік з Беларусі: Нашы шэрагі папаўняюцца

31
Добраахвотнік з Беларусі: Нашы шэрагі папаўняюцца

Пад Станіцай-Луганскай цяжка паранены добраахвотнік з Беларусі.

19-гадовы хлопец, які ваюе за Украіну, трапіў пад агонь «Градаў».

Паранены баец служыць у спецпадраздзяленні патрульнай службы міліцыі спецыяльнага прызначэння «Тарнада». Пазыўны байца - «Маджахед».

Як распавёў беларус журналістам украінскай газеты «Сегодня», у войска ён пайшоў пасля таго, як Расея заняла Крым: «Мне было балюча, калі Крым адарвалі ад Украіны». Хлопец 2 гады жыў у Севастопалі, таму балюча ўспрыняў гэтыя падзеі.

Са слоў добраахвотніка, яго «спецпадраздзяленне прайшло ад Пескаў, праз Ілавайск і цяпер вядзе актыўныя баявыя дзеянні ў Станіцы-Луганскай. Там супраць нас ваюе шмат рускіх, данскіх казакоў, ёсць чачэнцы».

«Мы цягам месяцаў вызвалялі гарады і вёскі Луганскай вобласці, аднаўлялі ўкраінскую ўладу на вызваленых тэрыторыях», - распавядае «Маджахед».

Як арганізаваны побыт байцоў?

«Забяспечвае ўсё наш камбат, сілкаваліся 3 разы на дзень. Праўда, на баявых заданнях мы фізічна не паспявалі есці, бо поспех аперацыі важнейшы, чым голад».

«Раней былі людзі, якія пакідалі роту, а цяпер нашы шэрагі толькі папаўняюцца», - сцвярджае баец.

Паранілі яго ў Станіцы-Луганскай, падчас студзеньскага наступу расейскіх сіл. «Быў гарачы бой, нас накрылі «Грады», потым цяжкая тэхніка і пяхота, - распавядае хлопец. - Мяне паранілі 19 студзеня прывезлі на лячэнне ў Днепрапятроўск. Спачатку балела ўсё цела, цяпер ужо нашмат лепш», - кажа ён.

Як адзначае газета «Наша Ніва», супастаўляючы наяўныя звесткі, за незалежнасць Украіны ў Данбасе ваюе мінімум некалькі дзесяткаў беларусаў.

Расейскія сілы з 13 студзеня пачалі маштабныя наступальныя дзеянні. Да 22 студзеня ім удалося заняць руіны Данецкага аэрапорта. У канцы студзеня яны прарвалі ўкраінскую абарону каля Дэбальцэва. У той жа час украінцам ўдалося стрымаць суперніка ў раёнах Марыупаля і Шчасця.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках