25 красавiка 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пэрыс Хілтан: У мяне разрываецца сэрца праз той жах, што адбываецца ва Украіне

8

Амерыканская свецкая ільвіца Пэрыс Хілтан прызналася, што сочыць за сітуацыяй ва Украіне.

Як паведамляе ТСН, вядомая бландынка, якая ўжо некалькі разоў прыязджала ва Украіну з канцэртамі, распавяла, што сітуацыя ў краіне яе вельмі хвалюе і назвала гэта «кашмарам».

«Кожны павінен мець магчымасць жыць свабодна, быць шчаслівым. Жыць тым жыццём, якога хоча, а не быць пад кантролем кагосьці іншага. Тое што адбываецца ва Украіне - гэта проста жах. Я не магу паверыць, што такое магло здарыцца. У мяне проста разрываецца сэрца. Я шлю ўкраінцам свае самыя шчырыя пажаданні і малітвы», - пракаментавала Хілтан.

Нагадаем, раней шматлікія сусветна вядомыя зоркі падтрымалі Украіну. У прыватнасці, актор Джордж Клуні запісаў відэазварот да ўкраінцаў яшчэ падчас Еўрамайдану.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках