24 красавiка 2024, Серада, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве вандалы пашкодзілі бюст Тараса Шаўчэнкі

4
У Магілёве вандалы пашкодзілі бюст Тараса Шаўчэнкі

Міліцыя праводзіць праверку паводле факту выкрадання бронзавага надпісу на бюсце Тараса Шаўчэнкі на набярэжнай Дняпра ў Магілёве.

Нагадаем, 22 студзеня, у Дзень саборнасці Украіны, стала вядома аб акце вандалізму ў дачыненні да бюста ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі - з пастамента быў збіты надпіс «Тарас Шаўчэнка», выраблены з каляровага металу. 26 студзеня з заявай аб тым, што здарылася, у абласную міліцыю звярнуўся старшыня культурна-асветніцкага грамадскага аб'яднання ўкраінцаў «Дніпро» Генадзь Гузій, паведамляе БелаПАН.

«26 студзеня паступіў зварот да нас ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Ён зарэгістраваны. На месца здарэння выязджала і працавала следча-аператыўная група ў поўным складзе. У цяперашні час паводле гэтага матэрыяла праводзіцца праверка, з вынікаў якой будзе прынятая пастанова аб кваліфікацыі - гэта крымінальнае злачынства ці нешта іншае», - заявіў 30 студзеня на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук.

Як заявіў Генадзь Гузій, бюст знаходзіцца на балансе горада, і гарадскія ўлады паабяцалі прыцягнуць спецыялістаў у апрацоўцы граніту, каб выбіць на пастаменце надпіс «Тарас Шаўчэнка». «Такім чынам, у вандалаў не будзе больш магчымасці ўчыніць такое. Вядома, нейкую культурную каштоўнасць помнік страціць, але нічога, высечаны і пафарбаваны надпіс будзе таксама выглядаць прыгожа», - сказаў Гузій.

Аб тэрмінах аднаўлення надпісу ў новым выглядзе пакуль невядома.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках