23 красавiка 2024, aўторак, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнікі Украіны, РФ і АБСЕ прыбылі на перамовы ў Менск

9
Прадстаўнікі Украіны, РФ і АБСЕ прыбылі на перамовы ў Менск

Прадстаўнік Украіны Леанід Кучма, спецыяльны прадстаўнік АБСЕ Адэльхейд Тальявіні і амбасадар Расеі ва Украіне Міхаіл Зурабаў прыбылі ў Менск.

Раней у Нацыянальны аэрапорт Менск прыбылі прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік: ДНР - Дзяніс Пушылін, ЛНР - Уладзіслаў Дэйнэга.

30 студзеня гэтыя ж прадстаўнікі сепаратыстаў таксама знаходзіліся ў Нацыянальным аэрапорце Менск, дзе заявілі журналістам, што яны маюць усе паўнамоцтвы для вядзення перамоў. Дзяніс Пушылін сказаў, што яны прыехалі ў Менск не з пустымі рукамі, а з канкрэтнымі прапановамі.

Раней у АБСЕ паведамілі, што трохбаковая кантактная група падрыхтавала новы дакумент аб Украіне і спадзяецца падпісаць яго сёння ў Менску. Дакумент уключае канкрэтныя крокі, якія павінны забяспечыць рэалізацыю першачарговых крокаў, накіраваных на дээскалацыю канфлікту. Дакумент быў канчаткова падрыхтаваны яшчэ 29 студзеня.

Як растлумачылі ў АБСЕ, прадстаўнікі групы зыходзяць з разумення таго, што павінны быць дасягнутыя далейшыя практычныя вынікі. Гаворка ідзе аб укладанні пагаднення аб неадкладным спыненні агню і адводзе цяжкіх узбраенняў ад лініі судакранання, як і было агаворана ў Менскім мемарандуме ад 19 верасня. Таксама маецца на ўвазе магчымасць неабмежаваных паставак прадметаў першай неабходнасці і гуманітарнай дапамогі ў закранутыя канфліктам раёны Данецкай і Луганскай абласцей, роўна як і рэальны прагрэс у плане вызвалення палонных.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках