20 красавiка 2024, Субота, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы спорткар ад Audi праехаў 900 км без кіроўцы

6

Аўтапілатуемы прататып Audi A7 Sportback здзейсніў сваё першае далёкае падарожжа па ЗША.

Эксперыментальны аўтамабіль абсталяваны шматлікімі сэнсарамі, якія гатовыя да серыйнай вытворчасці ці ўжо ўстанаўліваюцца на серыйныя мадэлі Audi. Усе яны дазваляюць кантраляваць дарожную сітуацыю вакол аўтамабіля і рабіць бяспечныя манеўры, піша Naviny.by.

Да прыкладу, фірменныя сістэмы Adaptive cruise control (ACC) і Audi side assist (ASA) у спалучэнні з датчыкамі сярэдняга радыусу дзеяння, накіраванымі ў бакі ад аўтамабіля, а таксама лазерныя сканеры, інтэграваныя ў радыятарную крату Singleframe і задні бампер, сочаць за рухомыміі нерухомымі аб'ектамі па ўсім перыметры аўтамабіля. Уся інфармацыя, якая атрымліваецца з датчыкаў, радараў і кампактных відэакамер, выкарыстоўваецца для таго, каб забяспечыць бяспечны рух аўтамабіля - у аўтаномным рэжыме або пад кіраваннем кіроўцы.

Прататып Audi A7 Sportback здольны рухацца ў аўтаномным рэжыме, г.зн. без удзелу кіроўцы, у дыяпазоне хуткасцей ад 0 да 110 км/г. Аўтамабіль умее самастойна мяняць паласы руху, здзяйсняць апярэджанні, запавольвацца і набіраць хуткасць. Пры перастраеннях прататып спачатку ўраўноўвае хуткасць з іншымі аўтамабілямі - калі разлікі дыстанцыі і хуткасці з'яўляюцца бяспечнымі, прататып робіць дакладны і плаўны манеўр.

Эксперыментальныя сістэмы сачэння, якія прымяняюцца на прататыпе Audi A7 Sportback, знаходзяцца на фінальнай стадыі тэставання і ў бліжэйшым часе будуць прапаноўвацца для серыйных мадэляў кампаніі. Да прыкладу, шырокавугольная 3D-камера з высокім дазволам дэбютуе на нядаўна прэзентаванай мадэлі Audi Q7 новага пакалення.

Аўтаномная паездка Audi A7 Sportback з'яўляецца чарговым этапам завадской праграмы Audi ў распрацоўцы новых аўтамабільных карыстальніцкіх інтэрфейсаў і інавацыйных сістэм, дзякуючы якім будучыя серыйныя мадэлі кампаніі стануць яшчэ больш дасканалымі, камфартабельнымі і бяспечнымі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках