25 красавiка 2024, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volvo прадэманструе ў Дэтройце новы ўніверсал прэміум-класа

7

Новая мадэль S60 Cross Country стане першым седанам Volvo падвышанай праходнасці.

Шведы абяцаюць прадставіць аўтамабіль у аўтасалоне ў Дэтройце, які стартуе 12 студзеня. Ужо цяпер у Інтэрнэце з'явіліся першыя фота новага седана, піша «Карэспандэнт».

У параўнанні з базавым седанам S60 у Cross Country кліранс павялічаны на 6,5 сантыметраў. Акрамя таго, аўтамабіль атрымаў сістэму поўнага прывада і «ўседарожнае» ахоўнае абважванне. Пазней у Еўропе з'явіцца пярэднепрывадная мадыфікацыя Cross Country.

У Паўночнай Амерыцы і Расеі аўтамабіль будзе прадавацца з 250-моцным маторам Т5, а ў Еўропе - з эканамічным 190-моцным дызелем D4.

Паводле папярэдніх звестак кампаніі, продажы седана пачнуцца ўжо будучым летам.

Адзначым, што ўпершыню выпуск паўнапрывадных універсалаў падвышанай праходнасці Volvo пачала ў 1997 годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках