16 красавiка 2024, aўторак, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску п'яны студэнт страляў з пнеўматыкі па вокнах

7
У Менску п'яны студэнт страляў з пнеўматыкі па вокнах

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС за стральбу па вокнах кватэр з пнеўматычнага пісталета затрыманы 20-гадовы хлопец.

Ноччу 7 студзеня ў аператыўна-дзяжурную службу Фрунзенскага РУУС сталіцы звярнуўся жыхар вуліцы Каменнагорская і паведаміў пра тое, што па вокнах ягонага жылля стралялі. Высветлілася, што мужчыну разбудзіў ляскат, які прагучаў з суседняга пакоя. Ён выйшаў на балкон, дзе ў шкле і выявілася круглая адтуліна, паведамілі charter97.org у прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

Неадкладна прыбылі супрацоўнікі міліцыі аператыўна ўсталявалі меркаванае месца, адкуль былі зробленыя стрэлы. Неўзабаве ў доме насупраць быў затрыманы і падазраваны, у якога выявіўся пнеўматычны пісталет.

Высветлілася, што пасля моладзевай алкагольнай вечарынкі, зладжанай на арэндаванай кватэры, адзін з хлопцаў надумаў працягнуць забаўляльную праграму з дапамогай пнеўматыкі. Паводле выніку агляду ў ягонай крыві аказалася 1,6 праміле алкаголю.

У дачыненні да 20-гадовага затрыманага - жыхара горада Слуцка, студэнта сталічнага ВНУ - распачатая крымінальная справа з нагоды хуліганства. Праводзіцца расследаванне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках