20 красавiка 2024, Субота, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз кацянят на МКАД сутыкнуліся чатыры аўтамабілі

75

Кіроўца спыніўся ў трэцяй паласе МКАД, каб падабраць з дарогі кацянят. Адбылося ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў.

Аб аварыі на ўнутраным кальцы МКАД у раёне Ждановічаў паведамляюць чытачы onliner.by. Са слоў відавочцаў, у выніку сутыкнуліся некалькіх аўтамабіляў утварыўся затор на Каменнай Горцы. У ДАІ Фрунзенскага раёна ўдакладнілі: пашкоджаныя чатыры машыны. Сітуацыя выйшла з-пад кантролю кіроўцаў у той момант, калі ў трэцяй паласе спыніўся мінівэн Сhrysler.

- Са слоў кіроўцы аўтамабіля Chrysler, ён спыніўся, каб падабраць кацянят, якія апынуліся на праезнай частцы, - распавялі ў ДАІ Фрунзенскага раёна. – Кіроўца аўтамабіля Citroen Xsara, што рухаўся за ім, паспеў затармазіць і пазбегнуць сутыкнення. За імі ехаў Ford Focus, які ўрэзаўся ў Citroen, яго развярнула на 90 градусаў. У гэты момант у аўтамабілі ззаду ўляцеў Citroen С5. Ад удару ў Citroen Xsara вырвала заднюю бэльку, а Ford Focus павіс на адбойніку.

У выніку ДТЗ ні людзі, ні кацяняты не пацярпелі.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках