19 красавiка 2024, Пятніца, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Коля Лукашэнка прагульвае ўрокі

70
Як Коля Лукашэнка прагульвае ўрокі

За верасень сын дыктатара прагуляў столькі ж урокаў, колькі за палову мінулага навучальнага года.

Толькі за першы месяц новага навучальнага года Мікалай Лукашэнка адсутнічаў на занятках тыдзень. Рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў ЗША, падчас якога яго малодшы сын «засвяціўся» на Генеральнай асамблеі ААН, працягваўся 4 дні - з 26 да 29 верасня, паведамляе «Белсат».

У пачатку месяца Мікалай Лукашэнка ўжо прагуляў школу, бо з 1 да 3 верасня наведваў Кітай, дзе браў Удзел у фотасесіі з кіраўнікамі дзяржаў і прысутнічаў на вайсковым парадзе. Яны з бацькам ездзілі на святкаванне двух 70-годдзяў: перамогі кітайскага народа ў вайне з Японіяй і заканчэння Другой сусветнай вайны.

Аляксандр Лукашэнка з Колем падчас афіцыйнага візіту ў КНР, 1-3 верасня 2015 года.

У мінулым жа навучальным годзе сын Аляксандра Лукашэнкі з прычыны замежных паездак прапусціў 14 дзён навучальнага працэсу. Хоць першую паездку, у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, яго бацька запланаваў як раз на час восеньскіх вакацый. Там Мікалай Лукашэнка выйшаў на лёд як гулец прэзідэнцкай хакейнай каманды і нават забіў два галы, чым, несумненна, датычны да перамогі над ветэранамі зборнай ААЭ з лікам 13:7.

Ужо з 2 да 8 лютага (зімовыя вакацыі скончыліся 11 студзеня) ён суправаджаў бацьку на адпачынку ў Сочы. Не паспеў вярнуцца ў Менск, як 12 лютага апынуўся на перамовах «нармандскай чацвёркі» аб урэгуляванні сітуацыі ва Украіне. У красавіку яго чакаў візіт у Грузію (з 22 да 24), а праз месяц ён саджаў дрэва ў пакістанскім парку (афіцыйны візіт доўжыўся з 28 да 30 траўня).

Коля з бацькам садзяць дрэва ў парку «Шакарпарыан» падчас афіцыйнага візіт у Пакістан 28-30 траўня 2015 года.

Удзельнічаць у «дарослых» афіцыйных мерапрыемствах Мікалай Лукашэнка пачаў з красавіка 2008 года. Адбылося гэта неўзабаве пасля таго, як яго бацька звярнуўся па дапамогу да вядомага піяршчыка лорда Цімаці Бэла, можна меркаваць, што менавіта апошні і параіў змякчыць такім чынам дыктатарскі імідж.

У Ватыкане з Папам рымскім Бенедыктам XVI, 27 красавіка 2009 г.

У школу Мікалай Лукашэнка пайшоў у 2011, і ўжо 8 верасня адарваўся ад кніжак, каб узяць удзел у жалобнай цырымоніі памяці загінуўшых хакеістаў расейскага клуба «Лакаматыў», якая прайшла ў Менск-Арэне. Да такіх мерапрыемстваў яму было не прывыкаць: у красавіку бацька прывёў яго з сабой у метро адразу пасля таго, як там адбыўся тэракт.

Ужо ў 2012-м сын Аляксандра Лукашэнкі наогул адсутнічаў у школе некалькі тыдняў, а ў наступным годзе - не менш за 10 дзён.

Падчас рабочага візіту ў Кітай Аляксандр Лукашэнка наведаў сусветную выставу «Экспа-2010» у Шанхаі, 10 кастрычніка 2010 года.

З Уга Чавесам падчас візіту ў Венесуэлу 27 чэрвеня 2012 г.

На пахаванні Уга Чавеса 9 сакавіка 2013. Фота AFP

Падчас цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Нацыянальных герояў Калібата ў Джакарце, афіцыйны візіт у Інданэзію, 18 сакавіку 2013.

Бацька і сын Лукашэнкі віншуюць біятланістку Дар'ю Домрачава з перамогай у гонцы пераследу на Алімпійскіх гульнях у Сочы, 11 лютага 2014 года.

Сустрэча са спікерам Вярхоўная Рады Украіны Аляксандрам Турчынавым падчас візіту з нагоды інаўгурацыі прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, 7 чэрвеня 2014 года.

Ускладанне вянка да помніка невядомаму герою ў мемарыяльным комплексе «Авала» падчас афіцыйнага візіт у Сербію 11-12 чэрвеня 2014 года.

Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да магілы невядомага жаўнера ў Тбілісі падчас афіцыйнага візіт у Грузію 22-24 красавіка 2015 года.

На цырымоніі адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў у Баку, 12 чэрвені 2015 г.

З Жэрарам Дзепардзье 22 ліпеня 2015.

З жонкай прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа, якіх Аляксандр Лукашэнка запрасіў у сваю Рэзідэнцыя «Азёрны» ў Менскім раёне. 12 жніўня 2015 года.

З прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і ягонай жонкай, 30 верасня 2015 г.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках