20 красавiка 2024, Субота, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочцы аб ударах расейскай авіяцыі ў Сірыі: Бамбавалі цывільных жыхароў

4
Відавочцы аб ударах расейскай авіяцыі ў Сірыі: Бамбавалі цывільных жыхароў
Фота: Reuters

Пад бомбы трапілі некалькі гарадоў на поўнач ад Хомса.

ТСН удалося звязацца з сірыйцамі, чые сваякі жывуць недалёка ад Хомса паблізу эпіцэнтра папярэдняй расейскай атакі. Ён хавае твар, баючыся за бяспеку сваіх родных, бо ягоная інфармацыя кардынальна адрозніваецца ад афіцыйнай.

ФОТА: REUTERS

"З сямі - толькі ў адным месцы яны бамбавалі свабодную сірыйскую армію, у іншых бамбавалі цывільных людзей. Школы, шпіталі, цэрквы, мячэці, дамы. Там, дзе рынкі, дзе збіраюцца людзі - там і бамбуюць. Расея бамбавала мірных людзей", - распавёў сірыец.

"Пад бомбы трапілі некалькі гарадоў на поўнач ад Хомса. Расейскія дыпламаты сказалі, што там былі сілы ІДІЛ. Але іх там ніколі не было. Ад нашага горада ісламісты вельмі далёка. Мы пацвярджаем, што расейцы атакавалі цывільнае насельніцтва. Мы не заўважылі ніякай розніцы, паміж расейскімі войскамі і войскамі Башара Асада. Усе яны забіваюць мірных сірыйцаў", - распавялі і сведкі непасрэдна ў Хомсе.

Нагадаем, пасля ўчарашніх абстрэлаў з паветра Расея зноў ужыла авіяцыю і нанесла серыю магутных авіяўдараў у Сірыі ў раёнах Ахрар аль-Шам і Джыср-аш-Шугур.

Таксама стала вядома аб тым, што ў Сірыі войска Асада супольна з хаўруснікамі рыхтуе наземную аперацыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках