23 красавiка 2024, aўторак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страляніна ў кампусе ў штаце Арэгон: не менш за 10 загінулых

Страляніна ў кампусе ў штаце Арэгон: не менш за 10 загінулых

Прынамсі 10 чалавек загінулі і 20 параненыя ў выніку страляніны, якую распачаў невядомы ў кампусе каледжа ў горадзе Роўзбург штата Арэгон.

Тэлеканал CNN паведамляе са спасылкай на свае крыніцы, што стралок затрыманы, інфармуе расейская служба BBC.

Прэс-сакратарка акруговага шэрыфа пацвердзіла факт страляніны, аднак не змагла паведаміць іншыя дэталі, інфармуе РБК.

Як распавёў тэлеканалу начальнік пажарнай аховы акругі Дуглас, страляніна адбылася ў класе.

У Umpqua Community College вучацца блізу 3,3 тысяч студэнтаў-стацыянарнікаў і 16 тысяч студэнтаў-завочнікаў. У горадзе Роўзбург, у якім размешчаны каледж, пражывае прыблізна 22 тысячы чалавек, ён знаходзіцца за 70 міль на поўдзень ад горада Юджын ў Арэгоне і прыкладна за 180 міль на поўдзень ад Портлэнда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках