25 красавiка 2024, Чацвер, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заходнія СМІ: Лукашэнка забудзецца пра свае абяцанні адразу пасля «выбараў»

30
Заходнія СМІ: Лукашэнка забудзецца пра свае абяцанні адразу пасля «выбараў»

Дыктатар спрабуе фліртаваць з Захадам, вызваляючы палітвязняў і абяцаючы рэформы.

Але за ўсім гэтым стаіць халодны разлік: Аляксандр Лукашэнка разлічвае атрымаць заходнія крэдыты. Апазіцыйныя палітыкі заклікаюць еўрапейцаў не падманвацца, таму што адразу пасля нядзельных выбараў Менск забудзецца пра свае абяцанні і ўсё застанецца як і раней, паведамляе аўстрыйская тэлерадыёкампанія ORF (пераклад - ИноТВ).

У нядзелю ў Беларусі адбудуцца «прэзыдэнцкія выбары». Аляксандр Лукашэнка, якога часта называюць «апошнім дыктатарам Еўропы», пераабіраецца на пяты тэрмін. Напярэдадні пад ціскам ЕЗ ён вызваліў з турмы некалькі апазіцыянераў. Палітолагі разумеюць, які за гэтым стаіць разлік: эканоміка Беларусі ў крызісе, і Лукашэнка разлічвае на заходнія крэдыты.

З савецкіх часоў у Беларусі мала што змянілася не толькі ў эканамічным, але і палітычным плане. Напрацягу 21 года Лукашэнка кіраваў краінай жорсткай рукой. У выхадныя ён збіраецца пераабрацца, але незадоўга да гэтага робіць нечаканы крок. Пад ціскам ЕЗ Лукашэнка памілаваў апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча і пецярых іншых актывістаў, якія адседзелі ў турме каля 5 гадоў.

- Я вызвалены, але не рэабілітаваны, - распавядае Мікалай Статкевіч.

Гэта азначае, што ён не зможа прыняць удзел у выбарах, якія маюць адбыцца.

Калі Лукашэнка незадоўга да «выбараў» вызваляе пецярых палітвязняў - гэта не азначае, што той чалавек, якога часта называюць «апошнім дыктатарам Еўропы», раптам стаў дэмакратам. Як выключэнне ён гатовы праявіць мяккасць да апазіцыі, калі з гэтага атрымаецца мець карысць.

Еўропе не варта падманвацца, мяркуе былы палітвязень Мікола Статкевіч.

- Калі грошы будуць атрыманыя, Менск адмовіцца ад усіх абяцанняў правесці рэформы. Мы ўжо праходзілі гэта ў 2009 годзе, - кажа ён.

Нядзельныя «выбары» не маюць нічога агульнага з заходнім уяўленнем аб выбарах.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках