20 красавiка 2024, Субота, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам раяць запасацца валютай

9
Беларусам раяць запасацца валютай
ФОТА: BYMEDIA.NET

Пасля 11 кастрычніка беларускі рубель будзе слабець.

9 кастрычніка нафта на сусветным рынку таргавалася ўжо па 53-54 даляра за барэль (рост за тыдзень склаў каля 10%), адчувальна расце і курс беларускага рубля ў дачыненні да даляра і еўра, піша «Заўтра тваёй краіны».

Ці працягнецца гэта і пасля «выбараў»?

Падаражэнне нафты эканаміст Леў Марголін звязвае з эскалацыяй канфлікту ў Сірыі, паколькі нафта «заўсёды вельмі хваравіта адклікаецца на любыя калатнечы, якія адбываюцца на Блізкім Усходзе». Аднак экспэрт адзначае, што з'ява гэта вельмі непрацяглая: калі ў свеце ёсць перавытворчасць нафты, то «такіх псіхалагічных рэчаў хапае на тыдзень, максімум на дзве».

- Калі расце кошт нафты, то расце і расейскі рубель. А калі ўмацоўваецца расейскі рубель, то следам за ім - і беларускі, - кажа эканаміст, не выключаючы, зрэшты, і некаторыя палітычныя моманты. - Звычайна перад выбарамі народ імкнецца купляць валюту. Уладам выгадна падтрымаць беларускі рубель, каб валюта была танней.

Надоўга такую практыку ўводзіць нельга, а на апошні тыдзень перад выбарамі можна, мяркуе Леў Марголін. Тым часам ён адзначае, што для беларускай эканомікі самы спрыяльны - гэта стабільнасць рубля.

- Калі рубель умацоўваецца, гэта горш для экспарцёраў і лепш для імпарцёраў. Паколькі ў Беларусі эканоміка адкрытая, у нас дастаткова шмат і тых, і іншых, - гаворыць экспэрт.

Паводле ягонай ацэнкі, у беларусаў цяпер няма такой вялікай колькасці беларускіх рублёў, каб «моцна павялічылася скупка валюты».

- Тыя, у каго было за што скупляць, напэўна, яе ўжо скупілі. Але калі грошы ёсць, як ні круці, валюта таннее, можна яе і купіць, - мяркуе Леў Марголін.

Эканаміст прагназуе, што пасля 11 кастрычніка беларускі рубель будзе паступова слабець.

- Нафта зноў патаннее, ды і ў Нацыянальнага банка не хопіць сіл штучна стрымліваць рубель. Ёсць яшчэ шмат фактараў, якія ўплываюць на яго паслабленне. Хоць бы той факт, што беларускія ўлады пакуль не атрымалі ні адкуль не толькі грошай, але нават абяцанняў іх вылучыць. Так што тэндэнцыя паслаблення адновіцца, - рэзюмуе экспэрт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках