23 красавiка 2024, aўторак, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Украіна не дамовіліся аб «крэдыце Януковіча»

12
Расея і Украіна не дамовіліся аб «крэдыце Януковіча»

Перамовы міністраў фінансаў РФ і Украіны прайшлі безвынікова.

Расея дамагаецца пагашэння запазычанасці ў $3 млрд у снежні.

Пра гэта заявіў журналістам міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў, паведамляе ТАСС.

"Мы выказалі пазіцыю аб неабходнасці пагашэння запазычанасці РФ Калегі з міністэрства фінансаў Украіны... прапанавалі нам удзельнічаць у рэструктурызацыі нароўні з камерцыйнымі крэдыторамі На што пазіцыя Расеі была зваротнай: мы не з'яўляемся камерцыйным крэдыторам, мы з'яўляемся суверэнам, таму для нас такія ўмовы непрымальныя", - распавёў Сілуанаў аб сустрэчы.

Расея чакае поўнага пагашэння запазычанасці Украінай у снежні, адзначыў Сілуанаў. У сваю чаргу міністр фінансаў Украіны Наталля Ярэська паведаміла, што Украіна не мае намеру даваць Расеі больш спрыяльныя ўмовы ў пагашэнні еўрабондаў на $3 млрд, чым тыя, што былі выпрацаваныя з групай прыватных крэдытораў.

Раней Сілуанаў заявіў, што Расея ў судовым парадку мае намер дамагацца вяртання Украінай запазычанасці ў еўрааблігацыях.

Нагадаем, 17 снежня 2013 года ў Маскве адбылося пасяджэнне расейска-ўкраінскай міждзяржаўнай камісіі пры ўдзеле кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна і Віктара Януковіча. У выніку быў падпісаны пакет з 14 дакументаў. Прынамсі, расейскі ўрад абяцаў размясціць частку свайго рэзервовага фонду ў памеры $15 млрд у каштоўных паперах украінскага ўрада - двухгадовых еўрабондаў з купонам 5%. $3 млрд Расея пералічыла Украіне 24 снежня 2013 года, але наступныя траншы зробленыя не былі, бо Януковіч і ягонае асяроддзе збеглі з Украіны пасля масавых палітычных забойстваў у цэнтры Кіева.

28 жніўня гэтага года міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў заявіў, што Расея будзе патрабаваць поўнага пагашэння Украінай еўрабондаў на тры мільярды даляраў у снежні гэтага года, і ўжо ведае, што будзе з імі рабіць - плануе накіраваць іх нібыта на развіццё інфраструктуры. 17 верасня прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк заявіў, што альбо Расея прымае ўмовы Украіны ў рэструктурызацыі запазычанасці , альбо іншых не атрымае.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках