20 красавiка 2024, Субота, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Садоўскі: Перакананы, што гэтыя «выбары» не будуць прызнаныя Еўропай

3
Дзяніс Садоўскі: Перакананы, што гэтыя «выбары» не будуць прызнаныя Еўропай
ДЗЯНІС САДОЎСКІ

Выбарчыя камісіі ўдвая завышаюць прыход.

Пра гэта паведаміў адказны сакратар аргкамітэта ў стварэнні Партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі, адказваючы на пытанні чытачоў «Радыё Свабода».

«Тое, што гэтыя «выбары» не будуць прызнаныя Еўропай, я перакананы, але гэта не значыць, што гэта перашкодзіць Еўразвязу і далей працягваць працу ў наладжванні стасункаў з беларускімі ўладамі. Фармулёўкі назіральнай місіі АБСЕ аб тым, што «яны канстатуюць значнае паляпшэнне выбарчага працэсу» для Еўропы будзе дастаткова. Наша ж задача складаецца ў тым, каб гэта фармулёўка была іншай і адлюстроўвала сапраўдную сітуацыю з «выбарамі» у Беларусі», - заявіў ён.

Палітык таксама адзначыў, што выбарчыя камісіі ў два разы завышаюць прыход.

«Нават афіцыйны прыход на ўчастках, дзе прысутнічаюць незалежныя назіральнікі, амаль у два разы меншы, чым на тых участках, дзе няма назіральнікаў «Права выбару-2015». Гэта сведчыць аб тым, што наяўнасць незалежных назіральнікаў на выбарчых участках стрымлівае выбарчыя камісіі ад больш маштабнага завышэння прыходу», - заявіў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках