25 красавiка 2024, Чацвер, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наяўнасць расейскага «Бука» на месцы, з якога збілі «Боінг», пацвярджаюць сведкі

8
Наяўнасць расейскага «Бука» на месцы, з якога збілі «Боінг», пацвярджаюць сведкі

Ва Украіны ёсць два сведкі, якія пацвярджаюць наяўнасць расейскай ЗРК блізу горада Снежнага.

Пра гэта распавёў народны дэпутат Антон Герашчанка ў эфіры праграмы "Шустэр Live", паведамляе "112 Украіна".

Паводле ягоных слоў, у дзень знішчэння МН17 двое жыхароў Снежнага, з розных кропак горада, зрабілі фатаздымкі - адно фота самой устаноўкі, а другое - інверсійны след ад пуску ракеты. "Тыя ўкраінскія патрыёты, якія зрабілі гістарычныя здымкі цяпер у бяспецы", - запэўніў Герашчанка.

Нардэп адзначыў, што былі эвакуяваны з горада і падалі следству арыгіналы здымкаў і фотатэхнікі. Галандскія следчыя ў сваю чаргу пацвердзілі аўтэнтычнасць здымкаў.

Нагадаем, чацвёра відавочцаў з кантраляванай баевікамі тэрыторыі заявілі, што бачылі ў небе ракету незадоўга да катастрофы самалёта рэйса MH17 на Данбасе. Гэта, у сваю чаргу, сведчыць на карысць версіі, што ракета была запушчаная з кантраляванай сепаратыстамі тэрыторыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках