25 красавiка 2024, Чацвер, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля межаў Латвіі зафіксавалі карабель ВМФ Расеі

2

Узброеныя сілы Латвіі зафіксавалі непадалёк ад мяжы краіны расейскае гідраграфічнае судна.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўзброеных сіл у Twitter.

"Узброеныя Сілы Латвіі 10 кастрычніка на адлегласці 8,5 марскіх міль ад тэрытарыяльных вод Латвіі зафіксавалі гідраграфічнае судна класа Самара, якое мае дачыненне да ВМФ Расеі", - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, вайсковыя караблі і самалёты РФ з пачаткам канфлікту ва Украіне і абвастрэннем стасункаў паміж Захадам і РФ усё часцей фіксуюць паблізу паветраных і марскіх межаў краін Балтыі.

Прынамсі, у NATO налічылі 250 перахопаў расейскіх вайсковых самалётаў за апошнія паўгода, піша "ЕвроПравда".

Пры гэтым паветраную і марскую прастору дзяржаў яны не парушаюць, аднак у выпадку самалётаў гаворка ідзе пра пагрозу для грамадзянскай авіяцыі.

У краінах Балтыі і Вялікабрытаніі неаднаразова заяўлялі, што палётамі сваіх самалётаў у іх межах Расея дэманструе сілу і тэстуе рэакцыю NATO.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках