25 красавiка 2024, Чацвер, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі самалёт экстранна сеў у аэрапорце Варшавы

2
Украінскі самалёт экстранна сеў у аэрапорце Варшавы

Паведамляецца, што пасажыры чакаюць у аэрапорце больш за 20 гадзін.

Самалёт Міжнародных авіяліній Украіны, які ляцеў па маршруце Кіеў-Нью-Ёрк, экстранна сеў у аэрапорце Варшавы. Пра гэта паведамляюць пасажыры, паведамляе "112 Украина".

"Учора, ля 15:00 паводле Кіева, авіякампанія МАУ, якая выконвае перавозкі пасажыраў па маршруце Кіеў-Нью-Ёрк, экстрана прызямліла ў Варшаве самалёт на рамонт, выпусціла людзей у тэрмінал і пакінула без інфармацыі і сродкаў камфорту. Рэйс пераносілі некалькі разоў, і да гэтага часу пасажыры спяць на халодных крэслах у зале аэрапорта", - гаворыцца ў паведамленні.

Пасажыры сцвярджаюць, што ім не кажуць пра час вылету і ці адбудзецца ён увогуле, таксама не забяспечанае харчаванне і месца для адпачынку.

У прэс-службе МАУ растлумачылі, што падчас палёту ў самалёта адмовіла адна з сістэм і пілот абавязаны быў пасадзіць самалёт у найбліжэйшым аэрапорце.

У авіякампаніі запэўніваюць, што пасажырам тройчы было прадастаўленае харчаванне і напоі, адзін раз - дадатковыя напоі. Па запыце 17 пасажыраў перавялі на іншыя рэйсы.

У МАУ паведамляюць, што самалёт паправілі і ён гатовы да выканання рэйса. Вылет рэйса з Варшавы ў Нью-Ёрк запланавалі на 10:30 раніцы паводле мясцовага часу (11:30 раніцы паводле Менску).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках