23 красавiка 2024, aўторак, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і пяць краін ЕЗ падтрымалі аб'яднаны ўрад Лівіі

ЗША і пяць краін ЕЗ падтрымалі аб'яднаны ўрад Лівіі

Урады ЗША і пяці краін Еўразвяза - Францыі, Нямеччыны, Італіі, Брытаніі ды Гішпаніі - падтрымалі створаны ў Лівіі ўрад нацыянальнага адзінства.

"Мы заклікаем усіх лівійцаў, прадстаўнікоў народа, палітычных партый, муніцыпалітэтаў і грамадзянскай супольнасці падтрымаць гэта гістарычнае пагадненне і дазволіць ураду нацыянальнага адзінства служыць краіне. Марнаваць час больш нельга", - гаворыцца ў сумеснай заяве краін.

Пры гэтым аўтары дакумента папярэджваюць, што затрымкі ў фармаванні ўрада нацыянальнага адзінства "будуць садзейнічаць тэрарыстам, якія шукаюць перавагу ў беспарадку". У Лівіі дзейнічаюць баевікі "Ісламскай дзяржавы" - арганізацыі, прызнанай многімі краінамі тэрарыстычнай, паведамляе руская служба BBC.

9 кастрычніка ААН прэзентавала склад лівійскага ўрада нацыянальнага адзінства. Новы орган Лівіі ўзначаліць чалец трыпалітанскага ўрада Фаіз Сарадж.

Экспэрты называюць гэтую пастанову важным крокам на шляху пераадолення хаосу, у які пагрузілася Лівія пасля звяржэння Муамара Кадафі ў 2011 годзе. Пагадненне будзе цяпер разгледжанае ў абодвух парламентах, якія павінны яго ратыфікаваць.

У жніўні 2014 года некалькі ўзброеных груповак, уключаючы ісламістаў, захапілі сталіцу Лівіі Трыпалі, прымусіўшы прызнаны міжнароднай супольнасцю ўрад бегчы на ўсход краіны, у горад Табрук. Апошнім часам заходнія краіны ўзмацнялі ціск на прадстаўнікоў супрацьлеглых бакоў з тым, каб яны ўклалі мірнае пагадненне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках