23 красавiка 2024, aўторак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэскае войска выслала 650 салдат да мяжы з Аўстрыяй

Чэскае войска выслала 650 салдат да мяжы з Аўстрыяй

Чэскае войска адправіла 650 салдат для дапамогі паліцыі ў ахове мяжы з Аўстрыяй.

Пра гэта паведамляе выданне Ceske Noviny піша "Европейская правда".

Узброеныя сілы Чэхіі вырашылі размясціць салдат паблізу мяжы з Аўстрыяй, каб у выпадку неабходнасці яны маглі аказаць падтрымку паліцыі. Такім чынам, салдаты атрымалі магчымасць быць на пазіцыях на мяжы максімум праз дзве гадзіны пасля імавернага ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Акрамя таго, паліцыя Чэхіі пачынаючы з суботы пашырыла выбарачныя праверкі на мяжы з Аўстрыяй. Колькасць паліцэйскіх на мяжы было павялічана з 200 да 720, выбарачныя праверкі будуць праводзіць на 20 памежных пераходах замест 14 раней.

Такія захады былі ўведзеныя з мэтай перахопу нелегальных мігрантаў.

"Мы пашырылі праверкі на меншыя памежныя пераходы. Мы хочам пераканацца, каб мігранты не скарысталіся пераходамі, якія раней не ахоўваліся", - сказалі ў паліцыі.

Раней паведамлялася, што паліцыя і войска 30 верасня пачалі сумесныя вучэнні на мяжы з Аўстрыяй для адпрацоўкі навыкаў ва ўмовах верагоднага наплыву бежанцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках