29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Чыгір: Пасля «выбараў» крызіс у эканоміцы стане больш адчувальным

1
Міхаіл Чыгір: Пасля «выбараў» крызіс у эканоміцы стане больш адчувальным
МІХАІЛ ЧЫГІР

Былы прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір даў прагноз, што чакае беларускую эканоміку найбліжэйшым часам.

Міжнародны валютны фонд пагоршыў прагноз эканамічнага спаду ў Беларусі. МВФ прагназуе, што зніжэнне ВУП Беларусі будзе большы, чым чакалася раней. Паводле новай ацэнкі фонду, ВУП Беларусі ў 2015 годзе можа знізіцца на 3,6%, піша udf.by.

"Я мяркую, што і на самай справе для аптымізму нагоды няма. Беларускую эканоміку чакаюць няпростыя часы і выпрабаванні, - пракаментаваў справаздачу МВФ у эфіры радыё "Рацыя" экс-прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір. - Пакуль, да выбараў, яе яшчэ якімсьці чынам падтрымліваюць, але затым пагаршэнне будзе адчувальным. Павялічыцца беспрацоўе, беларускі рубель, калі і пратрымаецца на гэтым узроўні, то толькі да Новага года".

Тое ўмацаванне беларускага рубля,што назіраецца апошнім часам экспэрт уважае за часовае і не абгрунтаванае макраэканамічнымі фактарамі.

"Гэта часовыя ваганні, а трэба глядзець на нашы рэзервы. З такімі рэзервамі ўмацоўваць нацыянальную валюту вельмі небяспечна", - мяркуе Чыгір.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках