19 красавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Марачкін: На «выбары» не пайду, буду працаваць над сваёй выставай

Алесь Марачкін: На «выбары» не пайду, буду працаваць над сваёй выставай
АЛЕСЬ МАРАЧКІН
ФОТА: SVABODA.ORG

У гэтым годзе ніякіх «кандыдатаў» няма, ёсць толькі «падтанцоўшчыкі» улады.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю charter97.org выказаў вядомы беларускі мастак, кіраўнік творчага аб'яднання «Пагоня», чалец аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларускi рух» Алесь Марачкін.

- Вы ўжо казалі, што не будзеце прымаць удзелу ў гэтых «выбарах». Якія планы ў вас на нядзелю, на дзень «галасавання»?

У гэты дзень, як звычайна, я буду ў сваёй майстэрні працаваць над сваімі карцінамі. На сярэдзіну снежня ў мяне запланаваная выстава: гэты год у мяне юбілейны, 30 сакавіка я адзначаў 75-годдзе. Таму я рыхтуюся да выставы. Ніякіх іншых планаў у мяне няма. На «выбары» я не пайду.

Я таксама ўважаю за важнае, што Святлана Алексіевіч, якая атрымала такую высокую ўзнагароду, як Нобелеўская прэмія, сказала, што на «выбары» не пойдзе.

- Чаму вы мяркуеце важным няўдзел у гэтых «выбарах»?

- У людзей ужо ёсць стомленасць ад гэтага рэжыму. Нават у металу з'яўляецца стомленасць. Дваццаць гадоў уступаць у адну і тую ж лужыну - надакучыла.

У нас няма цяпер ніякіх «кандыдатаў». Тыя, хто ёсць - гэта проста «падтанцоўшчыкі», іхнія вынікі і так зразумелыя. Не бачу сэнсу ў гэтым удзельнічаць, ды і наш народ ужо ад гэтага стаміўся.

Раней, калі я хадзіў на выбары - я хаця б ведаў, за каго галасаваць. У 2010 годзе я галасаваў за Андрэя Саннікава. А цяпер ніякіх «кандыдатаў» няма, і ўдзельнічаць у гэтым - безнадзейна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках