19 красавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпет і Францыя падпісалі кантракт аб куплі «Містраляў»

3
Егіпет і Францыя падпісалі кантракт аб куплі «Містраляў»

Урачыстая цырымонія падпісання прайшла ў палацы Аль-Іціхадзія ў Каіры.

Егіпет і Францыя падпісалі кантракт на куплю Каірам двух верталётаносцаў тыпу «Містраль», паведамляе РІА «Новости».

Як адзначаецца, урачыстая цырымонія падпісання прайшла ў палацы Аль-Іціхадзія ў Каіры. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі і прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс.

23 верасня, каментуючы продаж Містраляў Егіпту, у Крамлі заявілі, што гэтая ўгода ўлічвае расейскія інтарэсы.

Кантракт на будаўніцтва двух верталётаносцаў тыпу «Містраль» коштам 1,2 мільярда еўраў быў укладзены паміж «Рособоронэкспортам» і французскай кампаніяй DCNS у чэрвені 2011 года і быў скасаваны праз расейскую агрэсію ва Украіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках