29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Давайце пакажам нашу моц

2
Уладзімір Някляеў: Давайце пакажам нашу моц
Уладзімір Някляеў

Сёння ў Менску плануецца «Шэсце нацыянальнага сцяга».

Прыхільнікі байкоту «выбараў» заклікаюць сабрацца на плошчы Свабоды 10 кастрычніка а 17 гадзіне, потым прайсціся да плошчы Якуба Коласа. Адзін з арганізатараў акцыі Уладзімір Някляеў тлумачыць «Радыё Свабода», пад якімі лозунгамі яна пройдзе.

«Сённяшні народны сход на плошчы Свабоды будзе праходзіць пад лозунгам «Вярнуць ўладу народу». Гэта мэта, якая стаіць перад намі ўжо 20 гадоў, і якой мы абавязкова павінны дасягнуць. Падобна на тое, што на гэты раз дасягнуць яе не атрымаецца з розных прычын. Але гэта не азначае, што мы не павінны за яе змагацца. Калі мы будзем змагацца, то атрымаецца!

Таму ў гэты сонечны восеньскі бадзёры дзень мы запрашаем і заклікаем усіх прыйсці на плошчу, стаць у шэрагі з нашымі нацыянальнымі сімваламі, паказаць нашу нязломнасць, мужнасць, гатоўнасць змагацца за незалежную дэмакратычную будучыню краіны. Чым больш нас будзе, тым большая ўвага будзе прыцягнутая да сітуацыі ў Беларусі. Чым больш нас будзе, тым больш людзей ва ўладзе будуць бачыць, што мы сіла. Так давайце пакажам гэтую сілу ва ўсёй яе красе і моцы», - сказаў Уладзімір Някляеў.

Гаворачы аб рэкорднай колькасці датэрміновага галасавання, якая была агучаная ЦВК, ён адзначыў, што, на ягоную думку, усе гэтыя галасы будуць запісаныя Лукашэнку.

«Высілкі ўладаў, накіраваныя на тое, каб загнаць людзей на выбарчыя ўчасткі, на гэты раз велізарныя, як ніколі. Гэта сведчыць, што ўлада слабее, што ў яе ўжо няма той упэўненасці і перакананасці, як раней. І прыйшоўшы на плошчу, мы пакажам народную сілу, паменшым пыху, перакананасць уладаў, што яна будзе панаваць на нашай зямлі доўга. Выбары першапачаткова былі сфальсіфікаваныя. З досведу папярэдніх кампаній мы ведаем, што ўсё, што робіцца на папярэднім галасаванні, сфальсіфікаванае, што ўсе галасы, аддадзеныя гэтыя дні на выбарчых участках - гэта галасы за Лукашэнку. Таму не трэба ісці на выбарчы ўчасткі - трэба ісці на Плошчу Свабоды», - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках