25 красавiка 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць загінулых падчас тэракту ў Турцыі павялічылася да 86

2

Колькасць загінулых падчас выбухаў ля чыгуначнага вакзалу ў Анкары дасягнула 86 чалавек.

Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя краіны Мехмет Муэзінаглу (Mehmet Muezzinoglu), паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

З ягоных слоў, раненні атрымалі 186 чалавек. 28 з іх знаходзяцца ў рэанімацыі.

Выбухі ў цэнтры Анкары адбыліся ў суботу ўранку перад пачаткам антываеннага маршу супраць рознагалоссяў з курдамі. Крыніцы Reuters ва ўрадзе распавялі пра тое, што ўлады ўважаюць гэта за тэракт.

Суразмоўца агенцтва дадаў, што праваахоўнікі правяраюць інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб тым, што атаку ўчыніў тэрарыст-смяротнік. У МУС распавялі, што акалічнасці выбухаў расследуюцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках