25 красавiка 2024, Чацвер, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: ВПС Турцыі збілі расейскі знішчальнік над Сірыяй

40
СМІ: ВПС Турцыі збілі расейскі знішчальнік над Сірыяй

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Турцыя збіла расейскі вайсковы самалёт пасля чарговага парушэнні турэцкага паветранай прасторы.

Брытанскае выданне Express.co.uk паведамляе аб гэтым інцыдэнце са спасылкай на відавочцаў. Яны быццам бы бачылі падзенне расейскага знішчальніка паблізу горада Хурайтана на поўначы Сірыі. У той момант у небе кружлялі і турэцкія самалёты, піша УНІАН.

Паводле паведамлення, тры турэцкія знішчальнікі накіраваліся на перахоп расейскага, калі адбылося чарговае парушэнне паветранай прасторы Турцыі.

У міністэрствах абароны Турцыі і Расеі гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць.

Нагадаем, расейскія знішчальнікі, якія ўдзельнічаюць у бамбаванні «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі, ужо парушалі паветраную прастору Турцыі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках