28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ЗША знайшлі яшчэ адну праграму Volkswagen, якая заніжала ўзровень выкідаў

6
Улады ЗША знайшлі яшчэ адну праграму Volkswagen, якая заніжала ўзровень выкідаў

Гаворка ідзе аб папярэдняй інфармацыі пра дапаможную прыладу кантролю над выкідамі.

Агенцтва ЗША ў ахове навакольнага асяроддзя (ЕРА) расследуе другую праграму аўтамабільнага канцэрна Volkswagen, якая меркавана заніжала паказчыкі выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Прадстаўнік ЕРА Нік Когнер пацвердзіў факт расследавання, паведаміўшы агенцтву, што праграма была ўсталяваная на нейкай прыладзе. З ягоных слоў, гаворка ідзе пра «папярэднюю інфармацыю аб дапаможнай прыладзе кантролю над выкідамі». ЕРА расследуе прыладу і задачы абсталявання, растлумачыў Когнер.

Раней кіраўнік амерыканскага падраздзялення канцэрна заявіў у кангрэсе, што гаворка ідзе пра прыватную ініцыятыву работнікаў кампаніі, пра якую нічога не ведала кіраўніцтва. Паводле версіі мэнэджмэнту, была змененая толькі адна праграма кантролю. Аднак калі высветліцца, што парушэнняў было больш, гэта зробіць яе пазіцыю менш пераканаўчай. Раней скандал прывёў да таго, што канцэрн адклікаў заяўкі на сертыфікацыю мадэльнага шэрагу 2016 паводле стандартаў ЕРА.

Volkswagen быў абвінавачаны Амерыканскім агенцтвам у ахове навакольнага асяроддзя (EPA) і Каліфарнійскай радай паветраных рэсурсаў (CARB) у абсталяванні сваіх дызельных аўтамабіляў праграмным забеспячэннем, якое заніжае рэальныя паказчыкі выкідаў шкодных рэчываў. Улады ЗША абавязалі канцэрн адклікаць 482000 легкавых машын марак Volkswagen і Audi, прададзеных у краіне ў 2009-2015 гадах. Кампаніі таксама можа пагражаць штраф сумай да 18,075 мільярда даляраў. EPA раней заяўляла пра тое, што CARB мае права самастойна прымаць пастанову аб дадатковых захадах для ліквідацыі праблемы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках