25 красавiка 2024, Чацвер, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Гозман: Дрэнна, калі пазіцыю ўлады абараняюць ідыёты

13

Праўдзівая інфармацыя пра войны, якія вядзе Пуцін прагучала на расейскім тэлебачанні.

Яе агучыў журналіст Леанід Гозман у эфіры аднаго з тэлешоў.

«Сутыкнуўшыся з глыбокім эканамічным, сацыяльным і палітычным крызісам у краіне нашаму кіраўніцтву патрэбна не вялікая вайна - яны не ідыёты, а ваенная абстаноўка. Дзеля гэтага нашы хлопцы бамбяць Сірыю. Што яны там бамбяць, дарэчы, не вядома. Пакуль праз тэлевізар мы бачылі клубы пылу. Хачу вам нагадаць аб страшным прыкладзе: у сярэдзіне 30-ых гадоў большасць нямецкага насельніцтва гэтак жа, як вы цяпер, апладыравалі такім жа словам. Праз некалькі гадоў Нямеччына была знішчаная», - сказаў ён.

Пачуўшы апошняе параўнанне, суразмоўцы Леаніда Гозмана пачалі абражаць яго і называць «фашыстам».

«Гэта дрэнна, калі пазіцыю ўлады абараняюць ідыёты, гэта дрэнна для ўлады», - сказаў у адказ палітык.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках