24 красавiка 2024, Серада, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламентары краін NATO заклікалі да больш жорсткіх санкцый супраць Расеі

Парламентары краін NATO заклікалі да больш жорсткіх санкцый супраць Расеі

Дэпутаты парламентаў краін NATO заклікаюць разгледзець больш жорсткія эканамічныя санкцыі, калі Масква парушыць пагадненне аб спыненні агню ва Усходняй Украіне.

Як паведамляецца на сайце Парламенцкай асамблеі NATO, патрабаванне "быць гатовымі узмацніць санкцыі, калі Расея не выканае сваіх абавязанняў", змяшчаецца ў праекце рэзалюцыі Камітэта эканомікі і бяспекі ПА NATO, якая павінна быць прынятая ў панядзелак на пленарнай сэсіі гэтай арганізацыі, што праходзіць сёлета ў нарвэжскім Ставангеры, піша "Інтэрфакс".

Парламентарыі ўважаюць таксама, што санкцыі павінны быць захаваныя, пакуль не ў поўнай меры рэалізаванае Менскае пагадненне аб спыненні агню.

Урады краін NATO, гаворыцца ў праекце, павінны забяспечыць "поўную падтрымку" ўкраінскага ўрада і аслабіць эканамічны ўплыў РФ, паменшыўшы залежнасць Еўропы ад расейскіх нафты і газу.

Тым не менш, удзельнікі ПА NATO падкрэслілі, што Захад хоча падтрымліваць сувязь з Масквой, нягледзячы на напружанасць ва Украіне і ваенныя дзеянні РФ у Сірыі. "Мы павінны працягваць дыялог, - сказаў кіраўнік дэлегацыі Латвіі Эрык Калніньш Оярс, - дзверы не замкнёныя... у канчатковым рахунку, ад Расеі залежыць, ці пройдзе яна праз гэтыя дзверы, каб пачаць супрацоўнічаць".

У пададзеным ім дакладзе Палітычнага камітэту асамблеі адзначаецца, што краінам NATO варта паспрабаваць "ажывіць бачанне адзінай і свабоднай Еўропы, у якой Расея грала б канструктыўную ролю".

У іншым праекце, прынятым Камітэтам цывільнага вымярэння бяспекі, дэпутаты заклікаюць NATO і ЕЗ больш аператыўна рэагаваць на відавочную дэзінфармацыю з расейскага боку. Польскі дэпутат Вітольд Вашчыкоўскі сказаў, што прапаганда нянавісці - гэта не віртуальная пагроза. Яна падбухторвае да рэальных баявых дзеянняў ва Усходняй Украіне, яе ахвярай становяцца апазіцыйныя палітыкі, як гэта было з Барысам Нямцовым.

"Кожны народ мае права прасоўваць сваю культуру, мову і бачанне сусветных працэсаў. Але канкурэнцыя ідэй павінна адбывацца на справядлівым гульнявым полі. Масква адмаўляецца гуляць сумленна, выкарыстоўвае адкрыты і плюралістычны характар заходняга медыярынку, пакідаючы расейскія СМІ пад жорсткім кантролем урада. Яна выкарыстоўвае зусім непрымальныя метады", - адзначыў ён.

У праекце рэзалюцыі, які, як чакаецца, будзе прыняты на пленарным пасяджэнні асамблеі ў панядзелак, змяшчаецца заклік да "больш жорсткіх прававых захадаў", такіх як штрафы за прапаганду нянавісці ці відавочную хлусню, а таксама да "заахвочвання высокіх сусветных журналісцкіх стандартаў і дапамогі журналісцкім расследаванням".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках