29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Я ўпэўнены, што беларускі народ верне сабе ўладу

23
Мікалай Статкевіч: Я ўпэўнены, што беларускі народ верне сабе ўладу
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: БЕЛАПАН

Лідары апазіцыі заклікалі міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Пра гэта яны заявілі на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Менску ўвечары 11 кастрычніка, піша БелаПАН.

«Тое, што адбываецца, не выбары, - заявіў Мікалай Статкевіч. - Не дэмакратычнага кандыдата. І наша пазіцыя - ігнараванне гэтай кампаніі. Але мы выкарыстоўвалі гэтую кампанію, каб крыху пашырыць прастору свабоды для Беларусі, для беларускага народа.

Учора была пачатая кампанія «Улада - народу!». Лукашэнка скраў выбары, і такім чынам скраў у беларускага народа магчымасці мяняць уладу, ён скраў у беларускага народа ўладу. Мэта нашай кампаніі - вярнуць уладу народу. Мы будзем выкарыстоўваць розныя формы ў гэтай кампаніі, у тым ліку будзем прадаўжаць вулічную актыўнасць.

Калі за гэты час улада не пойдзе на саступкі народу, не будуць унесены рэальныя змены ў выбарчае заканадаўства, якія зробяць удзел у выбарах сэнсоўным, то тады ў беларускага грамадства застанецца толькі адзін сродак вярнуць уладу народу. І, на жаль, ён не будзе ўжо звязаны з выбарамі. Я ўпэўнены, што беларускі народ верне сабе ўладу. Сацыяльная напружанасць будзе расці непазбежна. Эканамічная мадэль беларускага рэжыму сябе вычарпала. І, калі Лукашэнка не пагодзіцца на рэформы, перш за ўсё палітычныя, то беларускі народ забярэ ў яго назад гэтую ўладу сілай. У гэтага чалавека забраць можна, толькі вырваўшы з зубоў. Вось са сківіцай і вырве. Хай спадар Лукашэнка выбірае, які сцэнар яму больш падыходзіць».

Маё адчуванне пасля знаходжання на выбарчым участку: мне было па-чалавечы шкада ўсіх людзей, якія сёння прыйшлі. Незалежна ад таго, як яны галасавалі, іх голас, у які яны ўкладвалі нейкія эмоцыі, пачуцці - на гэта ўсім было напляваць, таму што ўжо загадзя былі гатовыя выніковыя пратаколы. І за каго б ты ні галасаваў - гэта ўжо дзесятая справа. Таму людзей мне шкада, іх выкарыстоўвалі - брудна і гідка. І трэба спыняць усё гэта», - сказаў Анатоль Лябедзька.

«Завяршылася палітычная кампанія пад назвай «выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», - заявіў Уладзімір Някляеў. - Згуляны беларускім рэжымам выбарчы спектакль выбарамі не ўважаем, і гэтыя выбары не прызнаем».

Падстаў для гэтага больш чым дастаткова, падкрэсліў ён. «Гэта не толькі звесткі незалежных назіральнікаў, але і той факт, што ўлада ажыццявіла падробку, - сказаў палітык. - Ніколі яшчэ так гвалтоўна рэжым не заганяў людзей на выбарчыя ўчасткі для датэрміновага галасавання, дзе па досведу папярэдніх кампаній, мы ведаем, што адбываюцца стоадсоткавыя фальсіфікацыі».

Са слоў Някляева, гэтую выбарчую кампанію можна назваць «як заўгодна, толькі не выбарамі». «Гэта здзекі над народам, здзек над грамадзянамі Беларусі. Мы заклікаем міжнародную супольнасць менавіта так ацаніць тое, што адбылося 11 кастрычніка, і гэтыя выбары ні ў якім выпадку не прызнаваць», - заявіў палітык.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках