25 красавiка 2024, Чацвер, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва і Беларусь абмяняюцца візітамі вайсковых інспектараў

Літва і Беларусь абмяняюцца візітамі вайсковых інспектараў

На гэтым тыдні Літва і Беларусь абмяняюцца візітамі інспектараў для кантролю над узбраеннямі.

Прадстаўнікі літоўскіх узброеных сіл з панядзелка да серады наведаюць Беларусь, а прадстаўнікі Беларусі ў Літве - з серады да пятніцы. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства абароны Літвы, піша charter97.org.

Прадстаўнікі літоўскага войска наведаюць Шостую асобную механізаваную брыгаду ў Горадні, беларускія інспектары ў кантролі над узбраеннямі наведаюць літоўскую мотапяхотную брыгаду "Жалезны воўк", дыслакаваную ў Рукле.

У паведамленні гаворыцца, што падчас візітаў інспектары атрымаюць інфармацыю аб колькасці служачых у вайсковых частках, узбраенні і тыпах тэхнічных сістэм, іх колькасці, змогуць агледзець узоры тэхнікі. У час наведвання брыгад і стасункаў з персаналам інспектары таксама азнаёмяцца з паўсядзённай працай частак.

Візіты праходзяць у рамках двухбаковага пагаднення, згодна з якім абодва бакі штогод абменьваюцца дадатковай вайсковай інфармацыяй і маюць магчымасць праводзіць ацэначныя візіты ў адно вайсковае падраздзяленне краіны. Гэта таксама робіцца ў рамках Венскага дакумента 2011 года.

Паводле вынікаў атрыманай інфармацыі інспектары абедзвюх краін падрыхтуюць і апублікуюць справаздачы для краін АБСЕ, у якіх дадуць ацэнку выкананню міжнародных пагадненняў у сферы кантролю над узбраеннямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках